Зебравая акула, Акула-зебра (Stegostoma fasciatum) — адзіны від у сямействе зебравых акул.
Даўжыня зебравай акулы можа дасягаць 2,3 м, вельмі рэдка 3,5 м. Вочы размешчаны латэральна. Пырскальца ўмераных памераў знаходзіцца ззаду ад вока. Шыпоў пры плаўніках не мае. Хваставы плаўнік вельмі доўгі, амаль такой жа даўжыні, як астатняя частка цела. Пазванкоў 207-243.
Сустракаецца ў трапічных і субтрапічны водах заходняй часткі Ціхага і Індыйскага акіянаў. Вядома ад Чырвонага мора і Усходняй Афрыкі да Японскага мора, поўначы Аўстраліі і Новай Каледоніі. Насельнік кантынентальных і астраўных шэльфаў (да глыбіні 62 м).
Харчуецца акула ракападобнымі і малюскамі і як лічыцца не ўяўляе небяспекі для чалавека.