Зебуніса | |
---|---|
перс.: زیبالنسا | |
![]() | |
Нараджэнне |
15 лютага 1638 |
Смерць |
26 мая 1702 (64 гады) |
Месца пахавання | |
Бацька | Aurangzeb[d] |
Маці | Dilras Banu[d] |
Веравызнанне | іслам і суніты |
Дзейнасць | паэзія |
![]() |
Зебуніса або Зеб ун-Ніса Бегум Сахіба (перс.: زیبالنسا مخفی, англ.: Zēb-un-Nisā Makhfī, а таксама Zebunnisa, Zebunnissa, Zebunisa, Zeb-un-Nisa, Zeb-ul-Nissa, 1638—1702, Шахджаханабад, цяперашні Дэлі) — персамоўная паэтэса, дачка падышаха імперыі Вялікіх Маголаў Аўрангзеба .
Валодала персідскай, арабскай, цюркскай мовамі і урду. Вывучала філасофію, літаратуру, астраномію. Славілася каліграфіяй. Лічылася прыгажуняй.
Аўтар каментара да Карану «3ебі тафасір» (Краса тлумачэнняў). Паэтычная спадчына налічвае каля 4 тысяч беітаў і газеляў, пераважна на мове фарсі. Асноўнай тэмай паэтычнай творчасці Зебунісы з’яўляецца становішча ўсходняй жанчыны, яе ўнутраныя перажыванні, прыніжанасць і душэўная высакароднасць.