Зе́мскі сабо́р (Савет усёй зямлі) — парламент, вышэйшая саслоўна-прадстаўніцкая ўстанова Расійскага царства з сярэдзіны XVI да канца XVII стагоддзя, сход прадстаўнікоў усіх пластоў насельніцтва (акрамя крапасных сялян) для абмеркавання палітычных, эканамічных і адміністрацыйных пытанняў.
Земскі сабор існаваў ва ўмовах саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Апошнім земскім саборам прынята лічыць сход, які адбыўся ў 1683—1684 гады па пытанні аб «вечным міры» з Рэччу Паспалітай[1].