Злакавыя мухі, Злакавыя мушкі (Chloropidae) — сямейства насякомых з атрада двухкрылых, падатрад караткавусых. Каля 2500 відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі каля 100 відаў.
Даўжыня 1-8 мм. Пярэднегрудка звычайна з цёмнымі падоўжнымі палосамі. За год 1-5 генерацый. Маюць звычайна чорную, шэрую або жоўтую афарбоўку, часта з чорнымі палоскамі на сярэднеспінцы.
Лічынкі большасці відаў шкодзяць раслінам, у тым ліку і збожжавых.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2