Змеяносец (лац.: Ophiuchus) — сузор’е ў экватарыяльнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). На тэрыторыі Беларусі відаць вясной і летам.
Лацінская назва |
(у р. скл.: Ophiuchi) |
---|---|
Скарачэнне | Oph |
Плошча | 948,3 кв. градусаў (2,299%) |
Колькасць зорак, ярчэйшых за m+6,5 (паводле каталога Гіпарха) |
174 |
Назіраецца ў шыротах: |
59°Пн – 75°Пд (цалкам) |
Паходжанне назвы IAU: адно са старажытнагрэчаскіх сузор’яў, якія пералічыў Пталемей.
Ляжыць на поўдзень ад Геркулеса (паміж іх «галовамі», адзначанымі зоркамі α Змеяносца і α Геркулеса, усяго 5 °). Найбольш яркая зорка - Рос Альхагэ (2,1 m).
Менавіта ў гэтым сузор’і ўспыхнула апошняя з назіраных ў нашай Галактыцы звышновых, адзначаная І. Кеплерам у 1604 годзе. У канцы красавіка 1848 года на зорным небе недалёка ад месца ўспышкі гэтай звышновай ўспыхнула новая, пазней яна атрымала пазначэнне V841 Змеяносца, адна з нешматлікіх (верагодна, сёмая) новых, адкрытых з моманту вынаходніцтва тэлескопа да сярэдзіны XIX стагоддзя.