Змрок, Змярканне — частка сутак паміж ноччу і ўзыходам Сонца і паміж заходам Сонца і ноччу, на працягу якога Сонца ўжо (яшчэ) знаходзіцца за гарызонтам і нябачна, але яшчэ (ужо) бачныя прыкметы заходу (світання), абумоўленыя рассейваннем сонечнага святла ў верхніх пластах атмасферы зямлі. Паверхня Зямлі ў гэты час асвятляецца рассеяным святлом і не цалкам асветлена. Працягласць змроку залежыць ад геаграфічнай шыраты месца: чым бліжэй да экватара, тым ён карацейшы.
Змрок на Вікісховішчы |