Знак Зора | |
---|---|
англ.: The Mark of Zorro | |
Жанр | фільм плашча і шпагі[d], рамантычны фільм, баявік, драматычны фільм і экранізацыя рамана[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | 20th Century Fox |
Працягласць | 94 хв. |
Бюджэт | 1 000 000 $ |
Зборы | 2 000 000 $ |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 8 лістапада 1940 |
IMDb | ID 0032762 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Знак Зо́ра» (англ.: The Mark of Zorro) — амерыканскі прыгодніцкі фільм 1940 года, пастаўлены рэжысёрам Рубенам Мамулянам па матывах аповесці Джонстана Мак-Калі «Праклён Капістрана ». Ролю Зора выканаў Тайран Паўэр .
Малады франт Дыега Вега вяртаецца з Іспаніі ў родную Каліфорнію, дзе яго бацька быў алькальдам (мэрам) Лос-Анджэлеса. Аднак тыя часы даўно мінулі: цяпер у гэтай мясцовасці запраўляе новы алькальд Луіс Кінтэра, якога падтрымліваюць войскі капітана Эстэбана Паскуале. Яны бессаромна падвышаюць падаткі, укідваючы і без таго небагатых сялян у сапраўдную галечу, а тых, хто спрабуе супраціўляцца, падвяргаюць жорсткім пакаранням. Аднак неўзабаве пасля прыезду Дыега ў ваколіцах з’яўляецца Зора, які вырашае кінуць выклік тым, хто чыніць несправядлівасць.