©, Знак аховы аўтарскага права, «знак капірайта», умоўны знак, які складаецца з лацінскай літары «C» унутры суцэльнай акружыны, спалучанай з імем (назвай) уласніка аўтарскага права і году першага выпуску твору ў свет[1], і выкарыстоўваецца для абвяшчэння ўласнікам аўтарскага права пра свае выключныя маёмасныя правы.
Такі знак, наогул, з'яўляецца ўмоўнай нормай, уведзенай некалі дзеля пераадолення фармальнасцяў, устаноўленых заканадаўствам аб аўтарскім праве розных краін, і выкарыстанне яго, само па сабе, не з'яўляецца вырашальным або паўсюдна абавязковым, з пункту гледжання развязання праўных пытанняў.