Знешняя Манголія (манг.: Ар Монгол, «Паўночная Манголія»; маньчж. Tülergi Monggo, кіт. спр. 外蒙古, піньінь 外蒙古, пал. Wài Měnggǔ) — рэгіён у складзе імперыі Цын. Знешняя Манголія складалася з чатырох аймакаў Халхі: Сэцэн-ханскага, Тушэту-ханскага, Сайн-Наён-ханскага і Дзасагту-ханскага, а таксама акруга Кобда.
З часоў імперыі Цын Знешняя Манголія супрацьпастаўляецца Унутранай Манголіі (кіт. спр. 內蒙古, піньінь Nèi Měnggǔ), сучаснаму аўтаномнаму рэгіёну ў складзе КНР. Тэрмін часта выкарыстоўваецца ў Кітайскай Рэспубліцы (Тайвань) у адносінах да Дзяржавы Манголія. У КНР, каб пазбегнуць блытаніны, у адносінах да Манголіі ўжываецца тэрмін «Дзяржава Манголія» (кіт.: 蒙古國), замест проста «Манголія» (кіт.: 蒙古).