Золь

Золь — снежны полаг або навала снегу на вадзе, якая ўтвараецца пры багатым выпадзенні снегу на паверхню вады, блізкай да кропкі замярзання. Хутка насычаецца вадой і ўтварае кашападобную масу. Змярзаючы, утварае шарош. Пры шторме ўяўляе небяспеку для караблёў, паколькі пры патраплянні на палубу прыводзіць да хуткага абледзянення.

З з'яўленнем золі часта пачынаецца працэс утварэння лёду, а на невялікіх непраточных вадаёмах і малых рэках са слабым цягам золь часта служыць галоўным складнікам ледзянога полага.

  • ГОСТ 19179-73. Гидрология суши. Термины и определения. [1]
  • Гляциологический словарь / Ред В. М. Котляков. — Л.: Гидрометеоиздат, 1984.