Зопнік

Зопнік

Phlomis russeliana
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Phlomis L., Sp. Pl. 2: 584 (1753)

Сінонімы
Phlomoides Moench

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  32635
NCBI  316257
EOL  70852
GRIN  g:9261
IPNI  21116-1

Зо́пнік (Phlomis) — род кветкавых раслін сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae). 91[3] від.

Біялагічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя травяністыя расліны або паўкусты і кусты з простым ці галінастым сцяблом. Лісце найчасцей яйцападобнае ці трохвугольнае. Кветкі двухполыя, няправільныя, двухгубыя, у шматкветкавых несапраўдных кальчаках, сабраных у коласападобнае суквецце; ружовыя, ліловыя, часам жоўтыя. Чашачка 5-зубчастая, трубчастая ці званочкавая. Плод — 4-гранны шматарэшак.

Красаванне ў сярэдзіне лета.

Пашыраны пераважна ва ўмераных абласцях Еўразіі. На тэрыторыі Беларусі вырошчваюць зопнік клубняносны (Phlomis tuberosa).

Лекавыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Клубнепадобныя патаўшчэнні на каранях зопніка клубняноснага ядомыя.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Werner Greuter, Hervé-Maurice Burdet, Guy Long (Hrsg.): Med-Checklist. A critical inventory of vascular plants of the circum-mediterranean countries. Vol. 3 (Dicotyledones: Convolvulaceae-Labiatae). Conservatoire et Jardin Botanique, Genève 1986, ISBN 2-8277-0153-7