Зорачнік

Зорачнік

Зорачнік рыжаваты (Geastrum rufescens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Geastrum Pers., 1794

Сінонімы
  • Geastrum readeri Cooke & Massee, 1888
  • Geastrum schaefferi Vittad., 1842
  • Geastrum vulgatum Vittad., 1842

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  68764
EOL  16376
MB  19141

Зорачнік, Землязорка[1] (Geastrum) — род грыбоў-гастэраміцэтаў сямейства зорачнікавых.

Пладовыя целы наземныя, радзей падземыыя, шарападобныя, з шматслаёвым перыдыем (абалонкай), які складаецца з экзаперыдыя (вонкавы слой) і эндаперыдыя (унутраны слой). Глеба мяккамясістая, са шматлікімі камерамі, высланымі гіменіем з базідыямі, пры выспяванні пыліць. Капіліцый (ніткі для разрыхлення спелых спораў) просты або слабаразгалінаваны. Баэідыі 4—8-споравыя. Споры шарападобныя, дробнабародаўчатыя або гладкія, цёмнаафарбаваныя. 3 узростам энзаперыдый разрываецца на 4—15 тоўстых лопасцей і раскрываецца накшталт зоркі, у цэнтры — акруглая глеба, пакрытая эндаперыдыем, які на верхавінцы эакрываецца адтулінай, абкружанай «дворыкам» (увагнутая зона) або з перастомам (махрыстымі краямі).

Вядома звыш 30 відаў, пашыраных па ўсім зямным шары, акрамя Антарктыды. На Беларусі 5 відаў, найчасцей у лясах трапляецца зорачнік рыжаваты (Geastrum rufescens). Касмапаліты. Лясныя глебавыя сапратрофы.

Неядомыя.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.