Сцябло чатырохграннае, голае, сцелецца, галінастае, вышынёй ад 10 да 45 см. Лісце лінейна-ланцэтнае або ланцэтнае, сядзячае, па краі раснічастае, даўжынёй да 4 см, шырынёй каля 4 мм, размешчана супратыўна. Лісце і сцябло могуць мець шызае адценне.
Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двураздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце з мая па верасень.
Плод — прадаўгаватая каробачка. Плоданасіць з чэрвеня па кастрычнік.
Расце на лугах, пустках, у рознатраўных стэпах, у светлых лясах, на палянах, узлесках, высечках, па берагах вадаёмаў, абочынах дарог, ускраінах палёў, пакладах.
Киселёва К. В., Майоров С. Р., Новиков В. С. Флора средней полосы России: Атлас-определитель. — М.: Фитон XXI, 2010. — С. 223. — 544 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-5-906171-17-7.
Всё о полевых цветах России. Атлас-определитель / под ред. А. Шаронова. — СПб.: СЗКЭО, 2011. — С. 19. — 120 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-9603-0177-0.
Полевые цветы. Иллюстрированный справочник / под ред. С. Разделова. — Вильнюс: Bestiary, 2012. — С. 22. — 144 с. — ISBN 978-609-456-032-3.