Зо́рная сістэ́ма — сукупнасць нябесных цел, з якіх хоць адно з’яўляецца зоркай, такая, што рух нябесных целаў у такой сукупнасці адбываецца ў пэўнай абмежаванай прасторы, прадвызначанай гравітацыйнымі патэнцыяламі складнікаў, а поўная (патэнцыяльная і кінетычная) энергія ў такой сукупнасці адмоўная[1].
Планеты і іншыя не-зоркавыя аб’екты, якія абарачаюцца вакол зоркі, складаюць планетную сістэму гэтай зоркі[2].
У шырокім сэнсе зорнымі сістэмамі з’яўляюцца вялікія колькасці зорак, з’яднаныя ў зорныя скопішчы і галактыкі.
Прыклады зорных сістэм: Сонечная сістэма, сістэма Глізэ 581, падвойныя зоркі.