Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
«Зорны шлях: Дыскаверы» (англ.: Star Trek: Discovery) — шосты навукова-фантастычны тэлевізійны серыял сусвету «Зорнага шляху», прэм’ера якога адбылася 24 верасня 2017 года.[39] Аўтарамі праекта сталі Браян Фулер і Алекс Куртцман[40]. Выканаўчымі прадзюсарамі шоу сталі Браян Фулер,[41] Гретхем Берг і Арон Хербертц, Хевер Кадзін і Аківа Голдсман.[42][43]. Нікалас Меер стаў сцэнарыстам серыяла[44]. Пачатак працы над серыялам анансавалі ў лістападзе 2015 года. Здымкі праходзілі ў Таронта.[45]
Дзеянні развіваюцца ў 2255 годзе, за 10 гадоў да падзей «Арыгінальнага серыяла», экіпаж карабля USS Discovery NCC-1031 адпраўляецца ў вандраванне, каб вывучаць глыбокі космас, адкрываючы новыя светы і цывілізацыі.
Першы серыял франшызы «Зорны шлях» кампаніі CBS. Пілотная серыя будзе транслявацца на амерыканскім тэлебачанні, далейшы паказ будзе ажыццяўляцца на платным анлайн сэрвісе CBS All Access. У астатнім свеце серыял будзе даступны дзякуючы Netflix.[46]
Дзеянне серыяла разгортваецца ў 2256 годзе, за дзесяць гадоў да падзей, апісаных у «Зорным шляху». У цэнтры сюжэта апынаецца экіпаж даследчага карабля пад назвай «Шэнь Чжоу», адпраўленага на мяжу прасторы федэрацыі, каб расследаваць пашкоджанне адной з міжзоркавых антэн. Вывучыўшы выведзеную з ладу антэну, камандаванне караблём прыходзіць да высновы, што яна была пашкоджана не натуральным шляхам, як быццам гэтым нехта наўмысна хацеў прыцягнуць увагу федэрацыі. Неўзабаве датчыкі зоркалёта засякаюць невядомы аб’ект, што знаходзіцца ў поле астэроідаў, сканаванне якога апынаецца немагчымым з-за перашкод. Пры больш дэталёвым абследаванні аб’ект апынаецца касмічным суднам, што належыць клінгонам — ганарлівай і ваяўнічай расе, прадстаўнікі якой вырашылі аб’яднаць разрозненыя дамы, каб адрадзіць былую веліч Імперыі. У той момант экіпаж «Шэнь Чжоу» яшчэ не здагадваўся, што яны апынуліся на парозе новай вайны.
Сезон | Эпізоды | Даты паказу | ||
---|---|---|---|---|
Прэм’ера | Фінал | |||
1 | 15 | TBA | TBA | |
2 | 14 | 17 студзеня 2019 | 18 красавіка 2019 | |
3 | 13 | 15 кастрычніка 2020 | 7 студзеня 2021 |
Прэм’ера сезона адбылася 24 верасня 2017 года.[39] У цэнтры сюжэта першага сезона вайна паміж «Федэрацыяй планет» і «Клінгонскай Імперыяй».[47] На фоне якой, расказваецца гісторыя жыцця і стасункаў персанажа Майкла Бёрнем (Сонікуа Марцін-Грын).[48] Асноўнымі персанажамі сезона з’яўляюцца келпіанін Сару (Даг Джонс), навуковец Пол Сцемец (Энтані Рэпп), кадэт Сільвія Цілі (Мэры Вайзман), клінгонскі ваяр Вок (Шазад Лаціф), з розумам афіцэра флоту Эша Тайлера, Піліпа Джоржіў (Мішэль Ео) і капітан Лорка (Джэйсан Айзэкс).[48] Шмат увагі надаецца расе клінгонаў, уключаючы іх філасофію, тэхналогію і анатамічны будынак.[49] Алекс Куртцман з нецярпеннем чакаў сканчэння сезона, тлумачачы гэта тым, што ён быў пралогам для серыяла, мэтай якога было згуртаваць членаў экіпажа, ператварыўшы іх у сям’ю.[50] Апошні эпізод сезона выйшаў на экраны 17 лютага 2018 года.[48]
Навука і вера
На думку Арона Харберца ў другім сезоне акцэнт будзе зроблены на канфлікт паміж навукай і верай.[47] Чакалася, што другі сезон будзе мець 13 серый[51], але надалей сезон быў пашыраны[52].
Вытворчасць другога сезона пачалася ў кастрычніку 2017, а прэм’ера адбылася 17 студзеня 2019.
У чэрвені 2018 года адзін са стваральнікаў серыяла Алекс Куртцман склаў з CBS Television Studios пяцігадовы кантракт[53], у рамках якога запланавана да выпуску серыя кароткаметражных фільмаў Short Treks — асобныя гісторыі, «што дазваляюць больш поўна расчыніць персанажаў і тэмы Discovery і якія пашыраюць сусвет Зорнага Шляху»[54]. У цяперашні момант выпушчана чатыры кароткаметражныя фільмы, таксама вядома, што яшчэ два кароткаметражныя анімацыйныя фільмы будуць выпушчаны пасля сканчэння другога сезона серыяла[55].