Зубец, мерлон (ад фр.: merlon — міжаконне) — вертыкальны выступ-завяршэнне муроў збудаванняў, пераважна старажытных і сярэдневечных. Звычайна мелі абарончае прызначэнне, і прыкрывалі звонку галерэю для абаронцаў. Маглі мець бойніцы. Ужываліся таксама як дэкарацыйныя дэталі будынкаў.[1]
Прамежак (лексіка 17 ст.) — баявы прарэз на зубцах і прагалы між імі, якія служылі як бойніцы верхняга бою.[1]. Вертыкальныя прарэзы, моцна і плаўна пашыраныя да верху («ластаўчыныя хвасты»), з'явіліся, як мяркуецца, за шырэйшым з'яўляннем агнястрэльнай зброі ў 14 ст., а архітэктурна звязаныя з гатычным стылем[2].