Цёмна-жоўты налёт у месцах недастатковай апрацоўкі зубоўСкопішча бактэрый пад мікраскопам
Зубны налёт (часам выкарыстоўваецца тэрмін «зубная бляшка» як даслоўны пераклад з аналагічнага англійскага тэрміна) — скопішча бактэрый у выглядзе плёнкі, якае ўтвараецца на зубах (у тым ліку і здаровага чалавека). Зубны налёт уключае як аэробныя, так і, факультатыўна, анаэробныя бактэрыі і пачынае ўтварацца ўжо праз 1-2 гадзіны пасля чысткі зубоў.
Фактары, якія ўплываюць на працэс утварэння налёту
Склад налёту на зубах верхняй і ніжняй сківіцы адрозніваецца.
З цягам часу колькасць і якасць бактэрый у налёце змяняецца. Калі зубы былі вычышчаны ад налёту некалькі гадзін назад, бактэрый мала (дзясяткі тысяч у 1 г рэчыва) і яны пераважна аэробныя, калі прайшло некалькі сутак — іх шмат (да сотняў мільярдаў) і яны па большай частцы анаэробныя; дадзеныя факты пацвярджаюць сцвярджэнне пра тое, што зубы варта чысціць часта і старанна.
Прагрэсуючы, зубны налёт стварае ўмовы для каланізацыі паверхні асобных зубоў і міжзубнай прасторы бактэрыямі, якія могуць выклікаць карыес.