Зубнік балотны[1][2] (Crepis paludosa) — від кветкавых раслін з роду Зубнік (Crepis) сямейства Астравыя (Asteraceae).
Этымалогія: лац.: paludosa — «балотны»[3].
Шматгадовая расліна вышынёй 30—80 (у выключных выпадках да 120) см, мае цёмныя, моцныя карані. Сцябло голае, чырвона-фіялетавага колеру. Прыкаранёвае і ніжняе лісце падоўжана-яйцападобнай формы, звужаецца ў крылаты зубчасты чаранок, верхняе — ланцэтападобнай формы, сядзячае. Кветкі жоўтага колеру, у кошыках, сабраных у шчыткападобнае суквецце. Дыяметр кветкавага кошыка 1,5—2,5 см. Плод — сямянка з 10 рабрынкамі, жаўтлявая, з чубком. Чубок 6—7 мм даўжынёй, бялёсы, са слаба-жаўтлявым адценнем.
Азія: Заходняя Сібір, Турцыя; Еўропа: Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Украіна, Аўстрыя, Бельгія, Чэхія, Германія, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Данія, Фінляндыя, Ісландыя, Ірландыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Боснія і Герцагавіна, Балгарыя, Харватыя, Чарнагорыя, Румынія, Сербія, Славенія, Францыя, Партугалія, Іспанія. Насяляе вільготныя цяністыя месцы.
Ва Украіне расце на вільготных лугах, на лясных балотах у Карпатах[2].
Цвіце ў чэрвені—жніўні.
Апыляецца пчоламі і мухамі.
Зноскі