Зубчастая перадача

Работа цыліндрычнай зубчастай перадачы

Зубча́стая перада́ча[1] — механізм перадачы руху з дапамогай зубчастых колаў. Выкарыстоўваецца звычайна для перадачы вярчэння ад аднаго вала да другога з зададзеным перадатачным лікам (звычайна 2—4, у асобным выпадках 8—10).

Адрозніваюць зубчастыя перадачы: з паралельнымі восямі — цыліндрычныя прамазубыя, касазубыя і шаўронныя; з перасякальнымі восямі — канічныя з прамымі, косымі і кругавымі зубцамі; з перакрыжаванымі восямі — вінтавыя і гіпоідныя; перадачы шасцярня—рэйка. Да зубчастых перадач адносяцца таксама: кругавінтавая перадача сістэмы М. Л. Новікава і хвалевая перадача.

Таксама зубчастыя перадачы адрозніваюцца паводле канструкцыйнага выканання: унутранага і вонкавага счаплення; планетарныя і радавыя; адкрытыя, паўадкрытыя і закрытыя.