Сцябло баразнаватае, прамое, простае або галінастае, 30—120 см вышынёй. Лісце на кароткіх чаранках, яйкападобна-ланцэтнае або ланцэтнае, з вялікімі зубцамі па краі; ніжняе і сярэдняе — ля асновы рассечанае. Кветкі зігаморфныя, сабраны ў несапраўдныя кольцы, размешчаныя ў пазухах сярэдняга і верхняга лісця; вяночак званочкападобны, 4-лопасцевы, белы, з чырвонымі плямамі. Плод — арэшак. Цвіце ў ліпені — верасні[3].