У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Зябер.
Зябер[4] (Galeopsis) — род кветкавых раслін сямейства ясноткавыя. На Беларусі 5 дзікарослых відаў: зябер двухнадрэзаны, або жабрэй (Galeopsis bifida), зябер звычайны (Galeopsis tetrahit), зябер ладаннікавы (Galeopsis ladanum), зябер прыгожы, зябра (Galeopsis speciosa), зябер пушысты (Galeopsis pubescens).
Аднагадовыя травяністыя расліны з суцэльным пушыстым лісцем з зубчастым краем.
Кветкі сабраны ў ілжывыя калатоўкі ў пазухах верхняга лісця. Чашачка трубчаста-званочкавая, з дзесяццю жылкамі і пяццю зубцамі. Вянец з доўгай трубкай, яго верхняя губа шлемападобныя, ніжняя губа трохлопасцевая.
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2