Зямля Котса

Зямля Котса (Антарктыда)
Зямля Котса
Зямля Котса
Зямля Котса на карце Антарктыды.

Зямля Котса (анг.Coats Land) — частка тэрыторыі Заходняй Антарктыды паміж 20° і 36° заходняй даўгаты. На ўсходзе мяжуе з Зямлёй Каралевы Мод, на захадзе пераходзіць у шэльфавы ледавік Фільхнера. Асобныя прыбярэжныя ўчасткі носяць назвы Бераг Луітпольда і Бераг Кэрда.

Амаль уся тэрыторыя Зямлі Котса ўяўляе сабой паверхню мацерыковага ледавіковага шчыта з вышынёй 1000-2000 м. Таўшчыня лёду дасягае 500-1000 м. Ледзяныя берагі, прадстаўленыя амаль на ўсім працягу шэльфавымі ледавікамі, абмываюцца водамі мора Уэдэла. У заходняй частцы ёсць выхады карэнных парод — горы Тэрон.

Зямля была адкрыта ў 1904 годзе шатландскай нацыянальнай антарктычнай экспедыцыяй пад кіраўніцтвам Уільяма Бруса і названая ў гонар братоў Джэймса і Эндру Котсаў, якія аказалі фінансавую дапамогу экспедыцыі. На ўзбярэжжы дзейнічаюць навуковыя станцыі Хал (Вялікабрытанія) і Бельграна (Аргенціна).