грэчаскае | |
Род | мужчынскае |
---|---|
Імя па бацьку |
Зянонавіч Зянонаўна |
Вытворныя формы | Зен, Зе́нка, Зе́нька, Зянко́, Зяно́ўка, Зяну́к, Зяню́к, Зан, Занко́, За́нька, Занько́[1] |
Іншамоўныя аналогі |
англ.: Zeno[1] венг.: Zeno[1] ісп.: Zenon[1] італ.: Zenone, Zeno[1] літ.: Zenonas, Zenas, Zenis, Zenius[1] ням.: Zeno, Zenon[1] польск.: Zenon[1] руск.: Зено́н[1] славацк.: Zenon[1] славенск.: Zenon[1] укр.: Зено́н, Зіно́н[1] фр.: Zénon[1] чэшск.: Zeno, Zenon[1] |
Звязаныя артыкулы | усе артыкулы з «Зянон» |
* ![]() |
Зяно́н (стар.-грэч.: Ζήνων — Зеўсаў, боскі) — мужчынскае імя грэчаскага паходжання.
Вядома на Беларусі з XVI ст. як Зенон (1696), Занон (1589), Зень (1585), Зенко (1540), Зенько (1540), Зенец (1556), Зан (1539), Зань (1589), Занко (1540), Занько (1589), Занец (1540), Занюта (1558). Вытворныя імёны: Зен, Зе́нка, Зе́нька, Зянко́, Зяно́ўка, Зяну́к, Зяню́к, Зан, Занко́, За́нька, Занько́[1].
Ад імя ўтвораны прозвішчы Зе́наў, Зя́наў, Зяно́віч, Зяне́віч, Зе́нкін, Зянке́віч, Зе́нчанка, Зе́нька, Зянько́, Зянько́ў, Зянько́віч, Зяньке́віч, Зе́нькавіч, Зяно́ўка, Зенуко́ў, Зяню́к, За́наў, Занко́віч, Занке́віч, За́нька, Занько́, Зенькаве́ц, Зане́ўскі, Зано́ўскі[1].
Імяніны: 30 студзеня, 3 сакавіка, 10, 12, 18, 28 красавіка, 7 мая, 22 чэрвеня, 28 жніўня, 3, 6, 17 верасня, 28 снежня[1].