Зянон Элейскі | |
---|---|
стар.-грэч.: Ζήνων ὁ Ἐλεάτης | |
Дата нараджэння | каля 490 да н.э.[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля 425 да н.э.[1] |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | філосаф, матэматык, пісьменнік |
Навуковая сфера | філасофія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Зянон Элейскі (стар.-грэч.: Ζήνων ὁ Ἐλεάτης; каля 490 да н.э. — каля 430 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф, вучань Парменіда. Нарадзіўся ў Элеі. Знакаміты сваімі апорыямі, якімі ён спрабаваў даказаць немагчымасць руху, прасторы і мноства.
Арыстоцель лічыў яго заснавальнікам дыялектыкі як мастацтва спасціжэння ісціны шляхам спрэчак ці тлумачэння процілеглых думак. Зянон Элейскі развіваў метафізічнае вучэнне Парменіда, лічыў, што быццё адзінае і нерухомае, а небыццё множнае і знаходзіцца ў руху, ісцінная карціна свету спасцігаецца з дапамогай мыслення. Найболшую вядомасць набылі лагічныя аргументы Зянона Элейскага, т.зв. апарыі — «Ахіл», «Дыхатамія», «Страла», «Стадый». Яго разважанні аб прасторы і часе паслужылі імпульсам для далейшага развіцця антычнай матэматыкі, логікі і дыялектыкі.
Працы Зянона Элейскага не захаваліся, дайшлі толькі невялікія вытрымкі з іх, зробленыя старажытнагрэчаскімі мыслярамі. Менавіта Зянону належыць вынаходніцтва шэрагу знакамітых сафізмаў і парадоксаў.