Зімовыя Алімпійскія гульні 2010

XXI зімовыя Алімпійскія гульні
Эмблема
Эмблема зімовых Алімпійскіх гульняў 2010
Горад-арганізатар Ванкувер, Брытанская Калумбія, Канада
Краіны-ўдзельніцы 82
Колькасць атлетаў 2574
Разыгрываецца медалёў 86 камплектаў у 7 відах спорту
Цырымонія адкрыцця 12 лютага
Адкрываў Генерал-губернатар Мікаэль Жан
Цырымонія закрыцця 28 лютага
Алімпійскі агонь Уэйн Грэцкі, Нэнсі Грын, Катрыёна Лемэй-Доан, Стыў Нэш, Рык Хансен
Алімпійская клятва Хэйлі Вікенхайзер (хакей з шайбай)
Стадыён Бі-Сі Плэйс
Сайт olympics.com/en/o… (англ.)
← 2006
2014 →
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зімовыя Алімпійскія гульні 2010, афіцыйна вядомыя як Гульні XXI Алімпіяды (англ.: 2010 Winter Olympics) — міжнароднае спартыўнае мерапрыемства, якое адбылося ў канадскім горадзе Ванкуверы 12 лютага28 лютага 2010 года.

Алімпійская асацыяцыя Канады выбрала Ванкувер як прадстаўніка сваёй краіны, аддаўшы яму перавагу перад Калгары, які збіраўся прымаць гульні ў другі раз і Квебекам. 2 ліпеня 2003 на 115 сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта Ванкувер быў прызначаны месцам правядзення гульняў XXI Алімпіяды (ён абышоў паўднёвакарэйскі Пхёнчхан і аўстрыйскі Зальцбург). Дагэтуль Ванкувер двойчы спрабаваў стаць месцам правядзення Зімовых Алімпійскіх гульняў — у 1976 (прайшлі ў Інсбруку) і 1980 (перамог Лэйк-Плэсід).

На эмблеме адлюстравана статуя-інукшук па імені Іланаак, што ў перакладзе з мовы інуктытут азначае «сябар». Выява была ўзята са статуі, якая стаіць на беразе Англійскага заліва ў Ванкуверы. Зялёны, сіні і блакітны колеры абазначаюць лес, горы і акіян, чырвоны — канадскі нацыянальны колер кляновага ліста, жоўты — колер узыходзячага сонца.

Талісманамі гульняў сталі тры выдуманыя істоты: марскі мядзведзь (напалову касатка, напалову белы барыбал), бігфут і т.зв. Сумі — «дух жывёл», у якім аб'яднаны прадстаўнікі фаўны канадскага ціхаакіянскага ўзбярэжжа.

Дывізамі гульняў аб'яўлены радкі з гімна Канады: «З палаючымі сэрцамі» (англ.: With glowing hearts) і «Самых бліскучых подзвігаў» (фр.: Des plus brillants exploits).

Алімпійскія аб'екты

[правіць | правіць зыходнік]

Большасць аб'ектаў знаходзіцца ў гарадской рысе Ванкувера: галоўная арэна гульняў Бі-Сі-Плэйс, Алімпійская вёска, Канада Хакей Плэйс, Пасіфік Калізеум, Алімпійскі цэнтр Ванкувера і Зімовы спартыўны цэнтр. У прыгарадах Ванкувера размяшчаюцца яшчэ два аб'екты: Алімпійскі авал Рычманда (Рычманд) і Сайпрыс Маунтэйн (Вест-Ванкувер).

Ва Уістлеры (126 км ад Ванкувера) пабудаваны Алімпійская і Паралімпійская вёска Уістлера, шматфункцыянальны Алімпійскі парк Уістлера, Уістлер Хілкрэст і Санкавы цэнтр Уістлера.

Краіны-ўдзельніцы

[правіць | правіць зыходнік]

82 нацыянальныя алімпійскія камітэты накіравалі каманды на Зімовыя Алімпійскія гульні 2010.


Спіc краін-дзельніц, у дужках колькасць спартсменаў

Дэбютавалі на зімовых гульнях Кайманавы астравы, Калумбія, Гана, Пакістан, Перу, Сербія, Чарнагорыя. Марока, Мексіка і Ямайка вярнуліся пасля няўдзелу ў турынскай алімпіядзе. Тонга і Люксембург па розных прычынах не здолелі прыняць удзел. Не прымалі ўдзел у Гульнях у Ванкуверы наступныя краіны, што ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Турыне: Венесуэла, Віргінскія астравы, Кенія, Коста-Рыка, Люксембург, Мадагаскар, Тайланд.

Беларусь накіравала на Алімпіяду-2010 101 чалавека, у тым ліку 50 спартсменаў, якія прынялі ўдзел у 6 відах спорту: 23 чалавекі — хакей, 12 — біятлон, 6 — фрыстайл, 6 — лыжныя гонкі, 2 — горныя лыжы, 1 — канькабежны спорт. Капітан зборнай — Дзмітрый Дашчынскі (фрыстайл), кіраўнік дэлегацыі — намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шычко, сцяганосец — Алег Антоненка (хакей).

Цырымонія адкрыцця

[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў прайшла на крытым стадыёне. Мерапрыемства адбылося на 60-тысячнай арэне «Бі-Сі Плэйс» («Пляцоўка Брытанскай Калумбіі») у Ванкуверы.

Пасля выканання ўрачыстай мелодыі «Полымя на вяршыні» да гледачоў выйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Канады, МАК і індзейскіх плямён, на тэрыторыі якіх былі пабудаваныя алімпійскія аб'екты.

Невялікая культурная праграма скончылася выкананнем канадскага гімна, адбыўся парад нацыянальных каманд.

Затым удзельнікаў і гледачоў Алімпіяды прывіталі песняй Нэлі Фуртада і Браян Адамс.

Афіцыйна аб пачатку Гульняў абвясціла генерал-губернатар Канады Мішэль Жан.

Алімпійскі факел запалілі пяцёра легендарных канадскіх спартсменаў — Уэйн Грэтскі (хакей), Нэнсі Грын (горныя лыжы), Катрыёна Лемай-Доан (канькабежны спорт), Стыў Нэш (баскетбол), а таксама паралімпіец Рык Хансен.

У праграму гульняў уключаны спаборніцтвы па сямі відах спорту, падзеленыя на 15 дысцыплін. Будзе разыграна 86 камплектаў узнагарод.

Медальны залік

[правіць | правіць зыходнік]
Месца Краіна
1 Сцяг Канады Канада 14 7 5
2 Сцяг Германіі Германія 10 13 7
3 Сцяг ЗША ЗША 9 15 13
4 Сцяг Нарвегіі Нарвегія 9 8 6
5 Сцяг Паўднёвай Карэі Рэспубліка Карэя 6 6 2
6 Сцяг Швейцарыі Швейцарыя 6 0 3
7-8 Сцяг Кітая Кітай 5 2 4
7-8 Сцяг Швецыі Швецыя 5 2 4
9 Сцяг Аўстрыі Аўстрыя 4 6 6
10 Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды 4 1 3
11 Сцяг Расіі Расія 3 5 7
12 Сцяг Францыі Францыя 2 3 6
13 Сцяг Аўстраліі Аўстралія 2 1 0
14 Сцяг Чэхіі Чэхія 2 0 4
15 Сцяг Польшчы Польшча 1 3 2
16 Сцяг Італіі Італія 1 1 3
17-18 Сцяг Беларусі Беларусь 1 1 1
17-18 Сцяг Славакіі Славакія 1 1 1
19 Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія 1 0 0
20 Сцяг Японіі Японія 0 3 2
21-22 Сцяг Славеніі Славенія 0 2 1
21-22 Сцяг Харватыі Харватыя 0 2 1
23 Сцяг Латвіі Латвія 0 2 0
24 Сцяг Фінляндыі Фінляндыя 0 1 4
25-26 Сцяг Казахстана Казахстан 0 1 0
25-26 Сцяг Эстоніі Эстонія 0 1 0

Беларусь на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2010

[правіць | правіць зыходнік]
Беларуская зборная на цырымоніі адкрыцця Гульняў ХХІ Алімпіяды
Медаль Імя Від спорту Дысцыпліна
Аляксей Грышын фрыстайл акрабатыка
Сяргей Новікаў біятлон індывідуальная гонка
Дар’я Домрачава біятлон індывідуальная гонка

Гібель Надара Кумарыташвілі

[правіць | правіць зыходнік]

12 лютага 2010 падчас трэніровачных заездаў на алімпійскай трасе ва Уістлеры ў выніку траўм, атрыманых у сур'ёзнай аварыі загінуў грузінскі саначнік Надар Кумарыташвілі.[26] Спартсмен не справіўся з кіраваннем пры ўваходзе ў апошні паварот на хуткасці 144 км/г. яго санкі перавярнуліся і саначнік з усёй моцы ўдарыўся аб металічны абмежавальнік. Грузінская дэлегацыя разглядала пытанне аб няўдзеле ў Алімпіядзе з прычыны трагедыі, але пасля прыняла рашэнне застацца на Гульнях, а грузінская каманда апранула на цырымонію адкрыцця чорныя стужкі.[27]

За два дні да трагедыі падчас трэніровачнага заезду на той жа трасе, якая лічыцца адной з самых хуткасных і небяспечных у свеце, пацярпела аварыю румынская саначніца Віялета Страматурару, якая ад удару аб абмежавальнік страціла прытомнасць, але на шчасце пазбегла сур'ёзных траўм.

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х Summary of Quota allocation (Alpine Skiing) (PDF)(недаступная спасылка). FIS-Ski – International Ski Federation (2010). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2010. Праверана 1 ліпеня 2010.
  2. а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю Vancouver Olympics – Athletes. Vancouver2010.com. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2010. Праверана 12 студзеня 2011.
  3. а б в г д е Kman, Randy (June 10, 2009). "Alpine team takes fall at 2010 Games – Vancouver 2010 Olympics". Toronto: thestar.com. Праверана 2010-01-10.
  4. а б в г д Germany, Norway round out 2010 Olympic men's hockey. TSN (8 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2009. Праверана 9 лютага 2009.
  5. Athletes : Vancouver 2010 Winter Olympics. Vancouver2010.com. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  6. а б в г д е ISU Figure skating qualification system(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2009. Праверана 25 студзеня 2011.
  7. а б в г д е 2009 Figure Skating World Championship results. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2011. Праверана 25 студзеня 2011.
  8. Saiba os brasileiros que podem ir a Vancouver. Праверана 25 студзеня 2011.
  9. Bulgaria received one more quota for the games. Топспорт. Праверана 13 лютага 2010.
  10. Travers is snow joke(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2010. Праверана 5 лістапада 2009.
  11. Olympic Qualification. World Curling Federation. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2009. Праверана 9 лютага 2009.
  12. Suomen Olympiajoukkueeseen Vancouver 2010 -talvikisoihin on valittu 94 urheilijaa – kahdella miesalppihiihtäjällä vielä mahdollisuus lunastaa paikka joukkueessa – Suomen Olympiakomitea. Noc.fi. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  13. 108 Français à Vancouver – JO 2010 – L'EQUIPE.FR(недаступная спасылка). Vancouver2010.lequipe.fr. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  14. "Ghana's 'Snow Leopard' qualifies to ski in 2010 Winter Olympics". CBC News. March 12, 2009. Архівавана з арыгінала 7 чэрвеня 2009. Праверана 2011-01-25.
  15. Short Track Speed Skating entry list(недаступная спасылка) (24 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2010. Праверана 26 лістапада 2009.
  16. Tashi and Jamyang qualify for 2010 Olympic Winter Games(недаступная спасылка) (18 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2009. Праверана 18 сакавіка 2009.
  17. а б Lambiel crushes competition at Nebelhorn(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 26 верасня 2009.
  18. North Korea – CTV Olympics. Ctvolympics.ca (22 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  19. Sports | Mongolia Web News. Mongolia-web.com. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2010. Праверана 10 студзеня 2010.
  20. Genomineerden. Nocnsf.nl. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2010. Праверана 10 студзеня 2010.
  21. Anders Rekdal tatt ut til OL i Vancouver på overtid(нявызн.). Olympiatoppen (29 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2010. Праверана 8 лютага 2010.
  22. Wystartujemy w Vancouver(нявызн.) (19 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2009. Праверана 19 сакавіка 2009.
  23. а б Athletes : Vancouver 2010 Winter Olympics. Vancouver2010.com. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  24. OS-truppen komplett(erad) – Olympic Team complete(d)(недаступная спасылка). SOC (1 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 1 снежня 2010.
  25. Vancouver 2010 Olympic Winter Games Qualifications | News | USA Luge. Luge.teamusa.org. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  26. Грузінскі алімпіец-саначнік загінуў на трэніроўцы ў Канадзе Архівавана 14 лютага 2010. (руск.)
  27. У Ванкуверы адкрыліся ХХI зімовыя Алімпійскія гульні Архівавана 15 лютага 2010. (руск.)