Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Йі́ндржыхуў-Гра́дзец (чэшск.: Jindřichův Hradec [ˈjɪndr̝ɪxuːf ˈɦradɛts]), был. Нойхаус (ням.: Neuhaus) — горад на поўдні Чэхіі, у раёне Йіндржыхуў-Градзец Паўднёвачэшскага края. Насельніцтва — 22 604 чалавека.
У раннім Сярэднявеччы быў славянскім паселішчам. У канцы XII стагоддзя Індржых (Генрых), прадстаўнік старэйшай галіны Віткавічаў, будуе на высокім адгор'і скалы над ракой Нежаркай (чэшск.: Nežárka) замак у раманскім стылі (першай пабудовай лічыцца цыліндрычная Чорная вежа, выш. 32 м, да яе прылягае Гатычны палац), які называе Градцам. З гэтага часу нашчадкі Індржыха называюць сябе Панамі з Градца (чэшск.: Páni z Hradce), і разам са сваімі сваякамі з іншых галін з'яўляюцца настолькі магутнымі, што кароль Пржэмысл Отакар II закладвае Чэске-Будзеёвіцы, каб прыслабіць уплыў Віткавічаў у гэтым рэгіёне.
Першае афіцыйная згадка пра горад датуецца 1220 годам[3], калі да раманскай крэпасці прыбудоўваюць класічны замак у стылі ранняй готыкі. Хронікі на латыні вялі манахі, і таму горад называўся імі Nova Domus, ці, на нямецкі манер, Neuhaus. У 1410 годзе адбываецца Грунвальдская бітва, пасля якой горад афіцыйна называюць Йіндржыхувам-Градцам.
Горад і непрыступны замак паспяхова перажылі гусіцкія войны — нават няма звестак, ці спрабавалі наогул гусіты падайсці да гэтай крэпасці, ці прайшлі бокам, не жадаючы звязвацца. У 1483 годзе да герба Віткавічаў, залатой ружы на блакітным фоне, дадаліся два залатыя львы і літара «W» — асобая ласка караля Уладзіслава II, гэты герб існуе і да гэтага часу.
Віткавічы з Градца валодалі горадам і замкам да 1604 года, затым уладанні перайшлі па спадчыне да сям'і Славата, якім яны належалі нядоўга — да 1693 года горад займаўся вытворчасцю і продажам тэкстылю. Вілем Славата з Хлума (1628—1652) быў найвышэйшым канцлерам Чэхіі і меў вялікі ўплыў. Пасля Трыццацігадовай вайны, у 1654 годзе, горад з'яўляўся другім па колькасці дамоў і жыхароў горадам у Чэхіі, пасля Прагі.
Апошнімі сеньёрамі горада стаў род Чэрнінаў з Худзеніцаў (чэшск.: Černínové z Chudenic), якім мясцовы замак належаў да 1945 года. Яны тут не жылі, і замак паступова прыходзіў у заняпад (перш за ўсё пасля пажару ў 1773 годзе; ад ператварэння ў руіны яго выратавала толькі рэстаўрацыя ў 1906—1923 гг[4].).
У горадзе размешчаны факультэт менеджменту Вышэйшай школы эканомікі.
Гарадскі замак — трэці па велічыні замак у Чэхіі (комплекс будынкаў займае 3,5 га). Замак складаецца агулам з каля 320 памяшканняў (улетку можна наведаць 3 экскурсійныя маршруты[5] па памяшканнях замка). Яго гонарам з'яўляецца музычны павільён-ратонда «Рондэль» у стылі маньерызм. Акрамя таго трэці двор замка ўпрыгожваюць цудоўныя аркады ў стылі рэнесанс і замкавая студня, дэкараваны рознакаляровай рашоткай пач. XVII ст.
Горад вядомы таксама сваім Гарадскім музеем, дзе выстаўлены Драўляная батлейка з фігуркамі, якія былі створаны майстрам Крызам. Гэта батлейка з'яўляецца найбуйнейшай у свеце.
Таксама ў горадзе захаваўся кафедральны сабор — касцёл Узнясення Дзевы Марыі (дабудаваны ў 1342 г.). і комплекс Мінарыцкага кляштара з касцёлам Св. Яна Хрысціцеля.
Горад з'яўляецца адпраўным пунктам пры падарожжах па вузкакалейцы (у Обратань і Новую Быстржыцу; міжпуцце 760 мм). Тут захоўваюцца ўнікальныя чыгуначныя шляхі, па якіх можна пракаціцца як на цягніку 60-х гг., так і на старадаўнім цягніку[6].