Канфедэрацыя футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і краін Карыбскага басейна | |
---|---|
Карта КАНКАКАФ | |
Штаб-кватэра | Нью-Ёрк |
Тып арганізацыі | Спартыўная федэрацыя |
Афіцыйныя мовы | англійская, іспанская, французская і нідэрландская |
Victor Montagliani[d] | |
Заснаванне | |
Заснавана | 18 снежня 1961 |
Колькасць членаў | 41 краіна |
Матчыная арганізацыя | ФІФА |
Член у | 40 нацыянальных асацыяцый |
concacaf.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
КАНКАКАФ (англ.: CONCACAF, COnfederation of North, Central American and Caribbean Association Football) — канфедэрацыя футбола Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі і краін Карыбскага басейна; арганізацыя, якая ажыццяўляе кіраванне і кантроль над футбольнымі структурамі краін рэгіёна. Акрамя краін рэгіёна ў арганізацыю ўваходзяць тры краіны Паўднёвай Амерыкі: Гаяна, Сурынам і Гвіяна.
Арганізацыя заснавана 18 снежня 1961 года ў выніку зліцця НАФК і КККФ і з’яўляецца адной з шасці кантынентальных канфедэрацый ФІФА, упаўнаважаных праводзіць турніры для нацыянальных зборных рэгіёна і кваліфікацыйныя спаборніцтвы на чэмпіянат свету.