КАНМЕБОЛ

Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя
КАНМЕБОЛ
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі міжнародная спартыўная федэрацыя[d] і некамерцыйная арганізацыя
Афіцыйныя мовы іспанская і партугальская мова
Кіраўнікі
Прэзідэнт Алехандра Дамінгес
Першы віцэ-прэзідэнт Рамона Хесурум
Другі віцэ-прэзідэнт Лаўрэана Гансалес
Заснаванне
Дата заснавання 09.07.1916
Колькасць членаў 10
Матчыная арганізацыя ФІФА
Член у
conmebol.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўднёваамерыканская футбольная канфедэрацыя (ісп.: Confederación Sudamericana de Fútbol, парт.: Confederação Sul-Americana de Futebol, CONMEBOL) — кантынентальны футбольны кіруючы орган Паўднёвай Амерыкі і адна з шасці кантынентальных канфедэрацый, якія ўваходзяць у ФІФА. Найстарэйшая кантынентальная канфедэрацыя ў свеце. Штаб-кватэра знаходзіцца ў горадзе Луке, Парагвай, недалёка ад Асунсьёна. КАНМЕБОЛ нясе адказнасць за арганізацыю буйных міжнародных турніраў паўднёваамерыканскага футбола. Канфедэрацыя, у якую ўваходзяць толькі 10 членаў, з'яўляецца самай найменшай па колькасці членаў з усіх канфедэрацый ФІФА.

Зборныя-члены КАНМЕБОЛ выйгралі 9 чэмпіянатаў свету (5 — Бразілія, па 2 — Аргенціна і Уругвай), а клубы выйгралі 22 межкантынентальныя кубкі і 4 кубкі свету ФІФА. Зборныя Аргенціны і Уругвая выйгралі па два залатыя Алімпійскія медалі. Такім чынам, футбольная канфедэрацыя Паўднёвай Амерыкі лічыцца адной з самых моцных у свеце.

Кваліфікацыя да чэмпіянату свету ў Паўднёвай Амерыцы апісваецца як самая жорсткая кваліфікацыя ў свеце з простай кругавой сістэмай з удзелам найлепшых футбольных зборных свету, супрацьстаяннем больш слабых нацыянальных зборных, кліматычнымі і геаграфічымі ўмовамі і гарачымі прыхільнікамі кожнай зборнай. У цяперашні час канфедэрацыя плануе стварыць першую кваліфікацыю да жаночага чэмпіянату свету, якая заменіць кубак Амерыкі сярод жанчын.

Хуан Анхель Напут быў прэзідэнтам КАНМЕБОЛ да 3 снежня 2015 года, калі ён быў арыштаваны ў ходзе рэйду ў Швейцарыі ў ходзе справы аб пашырэнні выпадкаў хабарніцтва з удзелам ФІФА. Вілмар Вальдэс з Уругвая быў часова выконваючым абавязкі прэзідэнта да 26 студеня 2016 года, калі новым прэзідэнтамбыў абраны Алехандра Дамінгес з Парагвая. Першым і другім віцэ-прэзідэнтамі канфедэрацыі з'яўляюцца Рамона Хесурум з Калумбіі і Лаўрэана Гансалес з Венесуэлы.