Каарына (фінск.: Kaarina) — горад на паўднёвым захадзе Фінляндыі на беразе Архіпелагава мора. Уваходзіць у склад правінцыі Спрадвечная Фінляндыя і мяжуе на паўночным захадзе са сталіцай правінцыі — горадам Турку. 31 269 жыхароў (2012).