Каба́ (ісп.: Cobá) — старажытны горад Мая на паўвостраве Юкатане, цяпер на паўночным усходзе Кінтана-Роа ў Мексіцы. Горад быў вузлом найвялікшай сеткі каменных брукаваных дарог у старажытным Маянскім свеце. Тут знаходзіцца мноства высечаных стэл, на якіх засведчана цырыманіяльнае жыццё і важныя падзеі Позняга класічнага перыяду (каля 600—900 гг. н.э.) Месаамерыканскай цывілізацыі[1].
Размешчаная побач сучасная аднайменная вёска мае 1,278 жыхароў паводле Мексіканскага федэральнага перапісу 2010 года[2].
Заснаваны прыблізна ў 600 г. н.э., Каба складаўся ў некалькіх архітэктурных груп збудаванняў, рассеяных паміж некалькімі азёрамі ў паўночных Маянскіх нізінах. У параўнанні з большасцю сучасных яму Маянскіх паселішчаў, якія апусцелі каля 10 ст., горад праіснаваў выключна доўгі час. Ён быў населены, хоць і з некаторымі перапынкамі, на працягу Паслякласічнага перыяду (каля 900—1519) Месаамерыканскай цывілізацыі да яго канчатковага апусцення ў 14-м ці 15-м ст.
Шматлікія брукаваныя дарогі, т.зв. сакбэ (у мн.л. сакбэоб — sacbeob) ці «белыя дарогі» (ад іх белай вапняковай паверхні), — адна з найбольш выдатных і значных асаблівасцей Кабы. Гэтыя дарогі, зробленыя ўстойлівымі к неспрыяльным умовам надвор'я, узнімаюцца на 0,5—2,5 м над грунтам. Першапачаткова выходзячы незвычайна прамымі лініямі з галоўнай групы будынкаў, дарогі звязваюць яе не толькі з іншымі архітэктурнымі групамі, але і з суседнімі паселішчамі. Найдаўжэйшая дарога ідзе прыкладна на 100 км прамым шляхам да старажытнага горада Яшуны[de].
У Кабе знаходзіцца больш чым 30 стэл, з якіх прыкладна дзве трэці ўтрымліваюць выявы і надпісы пісьмом мая. Гэтыя манументы асвятляюць розныя бакі афіцыйнага жыцця Кабы, уключаючы адзежу, рытуалы, ролю і паўнамоцтвы як мужчын, так і жанчын ў цырыманіяльным і палітычным жыцці горада. На многіх сцэнах на стэлах жанчыны адлюстраваны як прастаўнікі ўлады. Іерагліфічныя надпісы ўтрымліваюць дадатковыя звесткі пра грамадска-палітычны лад, а таксама даты і паведамленні аб асноўных гістарычных падзеях.
Сярод іншых выдатнасцей Кабы піраміда Кастылья (ісп.: Castillo, у галоўнай архітэктурнай групе) і піраміда Нахоч-Муль (ісп.: Nohoch Mul), галоўнае збудаванне ў групе, ад якой ідзе брукаваная дарога на Яшуну. Піраміда Нахоч-Муль, адна з найбольшых на Юкатанскім паўвостраве, паказвае унікальнае суседства архітэктурных стыляў: яе ніжняя частка, пабудаваная ў Позні класічны перыяд, завершана дабудаваннем Позняга паслякласічнага перыяду ў іншым стылі.
Andrews, E. Wyllys, IV. 1938. «Some New Material from Cobá», Quintana Roo, Mexico." Ethnos, vol. 3, nos. 1,2, pp. 33-46. Stockholm.
Barrera Rubio, Alfredo. 1976. «EI Parque Natural y Arqueológico de Coba, Quintana Roo.» Boletin, Epoca 2, no. 19, pp. 9–14.
Benavides Castillo, Antonio. 1981. «Los Caminos de Cobá y sus implicaciones sociales.» Instituto Nacional de Antropologia e Historia, Mexico
Benavides Castillo, Antonio; Robles, Fernando. 1975 «Cobá: Sus sacbeob y Dzib Mul.» Boletin, Epoca 2 no. 15, pp. 55–58.
Bennet, Robert R. 1931 «Cobá by Land and Air» Art and Archaeology, vol. 31, pp. 194–205.
Brainerd, G. W. 1958. The Archaeological Ceramics of Yucatán. Anthropological Records, vol. 19. University of California, Berkeley and Los Angeles.
Coe, William; Coe Michael D. 1949. «Some New Discoveries at Cobá.» Carnegie Institution of Washington, Notes on Middle American Archaeology and Ethnology, vol. 4, no. 93. Cambridge, Massachusetts.
Cortes De Brasdefer, Fernando G. 1981. «Hallazgos recientes en Coba, Quintana Roo.» Boletin de la Escuela de Ciencias Aniropológicas de la Universidad de Yucatán, vol. 9, no. 50, pp. 52–59.
Fettweiss-Vienot, Martine. 1980 «Las Pinturas Murales de Cobá: Periodo Postclásico.» Boletin de la Escuela de Ciencias Antropológicas de la Universidad de Yucatán, vol. 7, no. 40, pp. 2–50. 1988 Coba et Xelha: Peintiures murales Mayas. Memoires de l'Institut d'Ethnologie, vol. 27. Musée de l'Homrne, Paris.
Folan, William J.; Fletcher, Lorrain; Kintz, Ellen B. 1983. Coba: A Classic Maya Metropolis. Academic Press, New York.
Folan, William J; Stuart, George. 1977. «El Proyecto Cartográfico Arqueológico de Cobá, Quintana Roo. Informes Interinos 1, 2, 3.» Boletin de la Escuela Antropológica de la Universidad de Yucatán, vol. 4, no. 22, 23, pp. 14–81.
Gann, Tomas W. F. 1926. Ancient Cities and Modern Tribes. Charles Scribner's Sons, New York.
GARDUNO ARGUETA, JAIME. 1979. «Introducción al patrón de asentamiento del Sitio de Cobá, Quintana Roo.» Escuela Nacional de Antropologia e Historia, Mexico.
MAAS COLLI, HILARIA. 1977. «Informe sobre el trabajo de campo realizado en Cobá, Quintana Roo: La organización social y la vida cotidiana de dicho población.» Boletin de la Escuela de Ciencias Antropológicas de la Universidad de Yucatán, año 4, nos. 22, 23, pp. 2-l3.
MALER, TEOBERT. 1932. Impressiones de viaje a las ruinas de Coba y Chichen Itza. Editorial Jose Rosado, Marida. 1944. "Coba y Chichen: Relación de Teobert Maler, " (G. Kutscher, ed.) Estudios y Ensayos, años 6, nos. 1,2. Bonn/Berlin.
MILLET CAMARA, LUIS. 1988 . «Una expedición olvidada a Cobá, Quintana Roo.» Boletin de la Escuela de Ciencias Antropológicas de la Universidad de Yucatán, vol. 15, no. 90, pp. 3–8.
MORLEY, SYLVANUS GRISWOLD. 1926. "Archaeology, " Carnegie Institution of Washington, Year Book 25, pp. 259–286. Washington, D.C.
NAVARRETE, CARLOS, MARIA JOSE CON, and ALEJANDRO MARTINEZ MURIEL. 1979. Observaciones arqueológicas en Cobá, Quintana Roo. Universidad Nacional Autónoma de Mexico, Mexico, D.F.
PENICHE RIVERO, PIEDAD and WILLIAM J. FOLAN 1978 «Coba, Quintana Roo, Mexico: Reporte sobre una Metrópoli Maya del Noreste.» Boletin de la Escuela de Ciencias Antropológicas de la Universidad de Yucatán, año 5, no. 30, pp. 48–78.
POLLOCK, HARRY E. D. 1929. "Report of Mr. Harry E. D. Pollock on the Coba Expedition, " Carnegie Institution of Washington, Year Book 28, pp. 328, 329. Washington, D.C. 1930. Field notebook «Coba no. 1.» Peabody Museum Archives, Harvard University.
ROBLES CASTELLANOS, JOSE FERNANDO. 1980. La secuencia cerámica de la región de Cobá, Quintana Roo. Colección Cientifica, Instituto Nacional de Antropologia e Historia, Mexico, D.F.
THOMPSON, J. ERIC S., HARRY E. D. POLLOCK, and JEAN CHARLOT. 1932. A Preliminary Study of the Ruins of Cobá, Quintana Roo, Mexico. Carnagie Institution of Washington, Publication 424. Washington, D.C.
VILLA ROJAS, ALFONSO. 1934. «The Yaxuna-Coba Causeway.» Carnegie institution of Washington, Contributions to American Anthropology and History, Publication 436, vol. 2, no. 9. Washington, D.C.
Fletcher, Loraine. «Linear Features in Zone One: Description and Classification.» In Coba: A Classic Maya Metropolis, 89-101. Academic Press, 1983.