Кабаясі Іса | |
---|---|
яп.: 小林一茶 | |
Дата нараджэння | 15 чэрвеня 1763[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 студзеня 1828[1][2] (64 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | паэт, мастак, пісьменнік, haiku poet |
Жанр | haikai[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кабаясі Іса (яп.: 小林一茶, таксама вядомы як Ятара (яп.: 弥太郎, Ятара:; 15 чэрвеня 1763 -5 студзеня 1828) — японскі паэт, майстар хайку.
Нарадзіўся ў вёсцы Касівабара правінцыі Сінай (цяпер правінцыя Сінанамаці, прэфектура Нагана), атрымаўшы імя Кабаясі Набуюкі. Яго бацька, селянін, аўдавеў і ажаніўся паўторна, аднак другі шлюб быў нешчаслівым. Ва ўзросце 13 гадоў Іса з'ехаў у Эда (цяперашні Токіа) на заробкі. Ва ўзросце 25 гадоў ён пачаў вывучаць паэзію пад кіраўніцтвам Мідзагуці Самару і Ніракуана Кабаясі Ціку-а ў школе Кацусіка. З часам ён атрымаў заступніцтва Сэйбі Нацумэ. Ва ўзросце 51 года Іса пасля доўгіх падарожжаў вярнуўся ў родныя мясціны.
Паэзія Іса адрозніваецца выкарыстаннем асабістых матываў, дзіцячай шчырасцю, ужываннем мясцовых дыялектаў і дыялогавых формаў. Напісаў больш за 20000 вершаў і велізарную колькасць малюнкаў хайга. Найбольш вядомымі апублікаванымі зборнікамі яго твораў з'яўляюцца «Дзённік смерці майго бацькі» і «Мая вясна».
На беларускую мову яго творы перакладалі Вольга Гапеева, Макс Шчур.