Кабыла — дарослая самка каня.[1]
У большасці выпадкаў, кабылай лічыцца самка каня, старэйшая за тры гады, а да гэтага ўзросту, у тым ліку, можа выкарыстоўвацца азначэнне маладая кабылка. Слова можа выкарыстоўвацца і для іншых самак няпарнакапытных жывёл, у прыватнасці, мулаў і зебр.
Кабылы носяць жарабят на працягу 11 месяцаў ад зачацця да родаў (у сярэднім каля 320—330 дзён).[2]
Лічыцца, што кабылы лягчэй дрэсіруюцца і выхоўваюцца, чым жарабцы з-за больш высокага інтэлекту. Але кабылы могуць быць трохі больш рассеянымі, лягчэй узбуджаюцца і раздражняюцца падчас спёкі, чым жарабцы.
Кабылы могуць быць выкарыстаны ў любым конным спорт і паспяхова канкураваць супраць жарабцоў.