Кабінда (парт.: Cabinda) — адна з васямнаццаці правінцый Анголы, мае эксклаўнае размяшчэнне. Колішняя партугальская калонія Партугальскае Конга. Мяжуе з Рэспублікай Конга і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга. На тэрыторыі правінцыі знаходзяцца буйныя радовішчы нафты, здабыча якой забяспечвае бюджэт Анголы на 80 %. З гэтае нагоды на працягу дзесяцігоддзяў існуе сепаратысцкі рух, які дамагаецца незалежнасці Кабінды. Адміністрацыйны цэнтр — Кабінда. Плошча — 7 283 км², насельніцтва каля 300 000 чалавек.