Кавер-версія, ці кавер-спеў (англ.: cover version), — музычны твор, звычайна ўжо папулярны, аднога выканаўцы ў выкананні іншага.
Ступень перапрацоўкі вагаецца ад паўторнага выканання спева «адзін у адзін» да больш значных змен у параўнанні з арыгіналам: новы музычны жанр, іншая аранжыроўка, перакладзенная лірыка і гэтак далей. Прыкладамі творчых кавер-версій можна лічыць беларускую складанку-трыб'ют Depeche Mode Personal Depeche, хіт амерыканскай спявачкі інды-попа Ланы Дэль Рэй “Video Games”, які стаў спевам на беларускай мове «Videa Huĺni» на самотніке Cyruĺnia Svietu інды-рок гурта Bristeil,[1][2] ды іншыя.
Існуе таксама тэрмін «кавер-гурт», што азначае «гурт, які ў асноўным альбо толькі і выконвае чужыя песні». Сучасныя прыклады такіх калектываў: Open Space,[3][4] КонтраБанда,[5][6][7][8][9] ды шмат іншых.