Кавы́ль (Stipa) — род кветкавых раслін сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Шматгадовыя, радзей аднагадовыя, шчыльнакустовыя расліны з моцным голым сцяблом вышынёй 30—150 см. Лісце вузкае, складзенае ўздоўж, шылападобнае. Суквецці — сціснутая або слабараскіданая мяцёлка з аднакветнымі двухполымі каласкамі. Плод — зярняўка.
Адрозніваецца каля 300 відаў. Пашыраны ва ўмерана цёплых, субтрапічных і горных раёнах тропікаў абодвух паўшар'яў. Асноўныя расліны стэпаў, прэрый, пампасаў і паўпустынь.
Кармавыя, прамысловыя, дэкаратыўныя расліны.
Зноскі