Кагера | |
---|---|
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 420 км |
Басейн | 60 000 км² |
Расход вады | 1 500 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 02°23′24″ пд. ш. 30°46′50″ у. д.HGЯO |
Вусце | возера Вікторыя |
• Каардынаты | 00°56′41″ пд. ш. 31°46′36″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ніл |
|
|
Краіны | |
![]() |
Каге́ра[1] — рака на ўсходзе Афрыкі, у Руандзе, Танзаніі і Угандзе. Лічыцца вытокам Ніла.
Утвараецца зліццём рэк Ньяваронга і Рувуву. Даўжыня ад вытоку да месца ўпадзення ў возера Вікторыя каля 420 км. Разам з прытокам Лукарара даўжыня складае каля 800 км[2]. Рака працякае ў шырокай забалочанай даліне. Сярэдні расход вады 1500 м³/с.
Раку адкрыў у 1876 годзе Г. Стэнлі, даследавалі ў 1892—1893 гг. О. Баўман і інш.[2]