Кадафа

аль-Кадафа (араб. القذاذفـة‎‎) — невялікае арабізаванае берберскае бедуінскае племя ў Лівіі. Члены племя жывуць у раёне Сірце, а таксама ў Фецане, каля горада Себха, дзе і знаходзіцца частка старэйшын племя.

Племя гуляла важную ролю ў рэвалюцыі 1 верасня 1969 года (рэвалюцыя аль-Фатэх) і пасля яе, паколькі лівійскі лідар, арганізатар рэвалюцыі Муамар Кадафі родам з гэтага племя.

Падчас грамадзянскай вайны ў Лівіі ў 2011 годзе племя аль-Каддафа ваявала на боку лідара Джамахірыі Муамара Кадафі і ўсяляк падтрымлівае яго.