Кадвалан ап Іеяў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
вал.: Cadwallon ab Ieuaf | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хівел ап Іеяў | ||||||
Пераемнік | Марэдыд ап Оўайн | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | X стагоддзе | ||||||
Смерць | 986 | ||||||
Бацька | Іеяў ап Ідвал[1] |
Кадва́лан ап Іеяў (вал.: Cadwallon ab Ieuaf, памёр у 986) — кароль Гвінеда (985—986), сын Іеява ап Ідвала, брат Хівела ап Іеява.
Кадвалан ап Іеяў стаў каралём Гвінеда ў 985 годзе, пасля смерці брата Хівела ап Іеява. Аднак ён кіраваў усяго толькі адзін год, пакуль не быў забіты Марэдыдам, каралём Дэхейбарта, які ўварваўся ў Гвінед. Пасля яго гібелі Гвінед быў анексаваны Дэхейбартам.