Кадм | |
---|---|
стар.-грэч.: Κάδμος | |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Агенор[1][4][…] |
Маці | Тэлефаса[1] |
Браты і сёстры | Кілік[1][2], Еўропа[d][1], Фенікс і Electra[d] |
Жонка | Гармонія[3] |
Дзеці | Палідор[d][5], Semele[d], Ino[d][1], Agave[d], Ілірый і Аўтаноя, дачка Кадма |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кадм (стар.-грэч.: Κάδμος) — герой старажытнагрэчаскай міфалогіі, легендарны заснавальнік Фіваў у Беотыі[6][7].
Сын фінікійскага цара Агенора і Тэлефасы (ці, паводле версіі, Аргіёпы[8]), брат Еўропы, Фойніка і Кіліка. Па бацьку ўнук бога Пасейдона. Дапамог багам у час бітвы з Тыфонам[9]. Наведаў Родас, дзе прынёс ахвяру Афіне Ліндыі[10]. Арабы, якія пераправіліся з Кадмам, пасяліліся на Эўбеі[11].
Калі Зеўс выкраў Еўропу, Агенор накіраваў сыноў на яе пошукі, наказаўшы без яе не вяртацца. Аднак Дэльфійскі аракул Апалона скажа Кадму «каб ён пра Еўропу не турбаваўся» (Апалад. III)[12], і што ён павінен ісці за каровай[13], і закласці горад там, дзе яна ўзляжа[6]. Да гэтага ён у Фракіі пахаваў сваю маці, якая адправілася з ім туды на пошукі, у Факідзе ж сустрэў карову. Затым, як і было прадказана, заснаваў у Беотыі Фівы, дзеля чаго яму прыйшлося забіць там свяшчэннага дракона бога Арэса, велізарнага змея, які ахоўваў крыніцу, што знаходзілася побач з тым месцам[6]. Паводле адной з версій, дракон разадраў спадарожнікаў Кадма, а Кадм забіў яго каменем[14][15]. Зубы пераможанай ім пачвары ён, па парадзе Афіны, пасеяў у зямлю, і з іх выраслі воіны «спарты» («пасеяныя»), якія адразу ж уступілі ў барацьбу адзін з адным, пакуль у жывых не засталіся з іх усяго пяцёра, якія сталі паплечнікамі Кадма[6][16] і родапачынальнікамі найбольш знатных фіванскіх родаў[7]. На месцы, дзе лягла карова, стаяў алтар Афіны Онгі пад адкрытым небам[17].
За смерць дракона, магчыма нават спароджанага Арэсам, нёс у таго восем гадоў службы[18]. Крыніцу, дзе быў дракон, паказвалі побач з брамай Электры ў Фівах[19]. Пасля гэтага Афіна падаравала яму царскую ўладу[20]. Зеўс жа даў яму ў жонкі Гармонію, дачку Арэса і Афрадыты[21]. Іх вяселле было першым, на якім прысутнічалі ўсе алімпійскія богі[20][22].
Заснаваўшы беатыйскую сталіцу — вялікі горад Фівы, ён даў яго грамадзянам законы і стварыў сваю дзяржаву; у гонар Кадма фіванскі акропаль называўся «Кадмея» (грэч. Καδμεία). Яго дзеці Іно, Семела, Агава, Палідор, Аўтаноя[23]. Кадм стаў адным з магутных кіраўнікоў Грэцыі. Вынаходнік элінскіх пісьмён[24]. Упершыню знайшоў медзь[25].
Але не толькі адно шчасце паслалі яму багі. Яго дочкі Іно і Семела загінулі на яго вачах, а ўнук Актэон паў ахвярай гневу Артэміды.
Пакінуўшы Фівы, Кадм і Гармонія адправіліся да энхелейцаў. Яны выбралі іх сваімі правадырамі ў вайне з ілірыйцамі і атрымалі перамогу. Кадм запанаваў у ілірыйцаў (энхелеяў)[26]. На старасці гадоў прыгнечаны сваім горам, Кадм пакінуў сямібрамны град Фівы і пасля доўгіх тулянняў са сваёй жонкай прыйшоў у далёкую Ілірыю. Тут ён з гаркатой выклікнуў: «Ці не караюць мяне багі за забойства таго змея? Калі за яго гібель мяне караюць багі так цяжка, ці не лепш мне самому ператварыцца ў змея!» Толькі вымавіў ён гэтыя словы, як цела яго пакрылася луской, а замест ног вырас хвост. Яго жонка Гармонія, убачыўшы ператварэнне свайго каханага мужа, пажадала таксама ператварыцца ў змяю. І яе просьбу багі выканалі.
Калі ўсё іх нашчадства загінула, Кадм і Гармонія ператварыліся ў драконаў; Зеўс (паводле Еўрыпіда, Арэс) адправіў іх на Элісійскія палі[27]; або змеі ператварыліся ў скалы ў Ілірыі[28]. Паводле Пталамея Гефестыёна, яны ператварыліся ў ільвоў[29].
Месца, дзе стаяў дом Кадма, паказвалі ў Фівах[30]. Або Кадм жыў у храме Дэметры Фесмафоры[31]. Згаданв у «Іліядзе»[32] і «Адысеі»[33]. Паводле Дэметрыя са Скепсіса, багацці Кадма паходзяць з залатых рудняў у Фракіі і на Пангеі, якія ён адкрыў[34]. Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Вакханкі» (перадаў уладу Пенфею) і яго п'есы «Кадм».
Этымалогія імя — ад фінікійскага слова «старажытны» ці «ўсход»[35]. У тэкстах лінейнага пісьма А сустракаецца асабістае імя ka-du-ma-?[36]. У 2003 годзе знойдзены ліст цара Ахіявы (гэта значыць, відаць, Мікенскай дзяржавы) цару Хатусілісу III (каля 1250 да н.э.). Ён згадвае, што яго продак Кадм выдаў сваю дачку за цара Асувы, і нейкія астравы перайшлі пад кантроль Ахіявы. Цар хетаў сцвярджаў, што астравы належаць яму[37].
Кадму грэчаская традыцыя прыпісвае вынаходства алфавіта[38]. Плывучы з Усходу ў Грэцыю, ён спыніўся на востраве Сантарын (Тэра, Фіра) і пакінуў тут некалькі сваіх спадарожнікаў. Пазней на гэты востраў прыбыў Тэрас (Фір), у гонар якога і быў названы востраў. Менавіта тут, на Тэры, і знойдзены найстаражытнейшыя (XVIII ст. да н.э.) грэчаскія пісьмёны.
У гонар Кадма названы хімічны элемент кадмій і лінія Кадмус на спадарожніку Юпітэра Еўропе.
Кадм на Вікісховішчы |