Кадрына (эст.: Kadrina) — пасёлак у павеце Ляэнэ-Вірумаа, Эстонія. Адміністрацыйны цэнтр воласці Кадрына. Размешчаны за 14,5 км на захад ад павятовага цэнтра — горада Ракверэ, у верхнім цячэнні ракі Лоабу. Вышыня над узроўнем мора — 93 метры. Цераз паўночную частку пасёлка праходзіць шаша Пярну-Ракверэ. Цераз пасёлак праходзіць пабудаваная ў 1870 годзе чыгунка Тапа-Нарва, у тым жа годзе была адкрыта чыгуначная станцыя Кадрына. Цяпер вакзальны будынак зачынены.
На паўночным захадзе пасёлка размешчана плаціннае возера Кадрына.
Клімат умераны. Паштовы індэкс — 45201.
Год |
Колькасць
|
2000
|
2 454
|
[4]
|
2011
|
2 269
|
[5]
|
|
Год |
Колькасць
|
2017
|
2 235
|
[6]
|
2018
|
2 181
|
[7]
|
|
Год |
Колькасць
|
2019
|
2 155
|
[8]
|
2020
|
2 113
|
[9]
|
|
Год |
Колькасць
|
2021
|
2 208
|
[2]
|
|
|