Кадуцэй

Кадуцэй

Кадуцэ́й[1] (лац.: caduceus), бел. крывула — магічнае жазло, абвітае дзвюма змеямі, якое належала Гермесу-Меркурыю, які валодаў здольнасцю прыміраць. Падобныя сімвалы былі распаўсюджаны і ў іншых старажытных народаў (гл. урэй Уаджыт). Падобна да сучаснага парламенцёрскага сцяга, быў неабходным атрыбутам вяшчальнікаў, якія пасылаліся ў непрыяцельскі лагер, і зарукай іх недатыкальнасці.

У хрысціянстве кадуцэй становіцца атрыбутам Сафіі (Прамудрасці Божай), з ім Яе можна бачыць у праваслаўнай іканаграфіі. Вядомы, напрыклад, абраз Сафіі Наўгародскай. На старажытных абразах яна ў правай руцэ заўсёды трымае скіпетр (кадуцэй), г. зн. доўгае белае дрэўка з завостраным канцом.

У акультызме лічыцца сімвалам ключа, які адчыняе мяжу паміж цемрай і святлом, добрым і злым, жыццём і смерцю (менавіта з гэтым значэннем, верагодна, звязана выкарыстанне ў якасці сімвала медыцыны).

Гістарычныя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • З XIX стагоддзя выява часта памылкова выкарыстоўваецца ў шэрагу краін (напрыклад, у ЗША) як сімвал медыцыны па прычыне яго падабенства з кіем Асклепія.
  • У наш час з’яўляецца адным з геральдычных сімвалаў Федэральнай Падатковай Службы РФ.

Падрабязнасці пра сімвал

[правіць | правіць зыходнік]

Пачынаючы з версіі 1.1 стандарту Юнікод, у катэгорыю «Сімвалы, іншыя» ўваходзіць сімвал ☤ (U+2624 CADUCEUS).

Іншыя карысныя прадстаўленні:

  • UTF-8: 0xE2 0x98 0xA4
  • UTF-16: 0x2624
  • Васьмярычнае прадстаўленне UTF-8 у мове C: \342\230\244
  • Дзесятковае прадстаўленне XML: ☤
  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. 557. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4.