Казанскі метрапалітэн Казан метросы | |
---|---|
![]() | |
Інфармацыя | |
Краіна |
![]() |
Горад |
![]() |
Дата адкрыцця | 27 жніўня 2005 |
Даўжыня ліній | 16,7 км |
Колькасць станцый | 11 |
Колькасць ліній | 1 |
Пасажырапаток за дзень | 73,5 тыс. чал. (2012, сярэдні) |
Пасажырапаток за год | 26,9 млн (2012)[1] |
Казанскі метрапалітэн на Вікісховішчы |
Казанскі метрапалітэн (татар.: Казан метросы) — сістэма ліній метрапалітэна ў Казані (Расія, Татарстан).
Быў адкрыты 27 жніўня 2005 г. падчас святкавання тысячагоддзя Казані і стаў першым метрапалітэнам у Расіі, які быў пабудаваны пасля распаду СССР, — праз 14 гадоў пасля адкрытага ў 1991 годзе метро ў Свярдлоўску (цяпер Екацярынбург). Казанскі метрапалітэн стаў сёмым па ліку ў РФ і пятнаццатым у СНД.