Казань | |
---|---|
ІАТА: KZN — ІКАА: UWKD | |
Інфармацыя | |
Краіна | |
Дата адкрыцця | 1979 |
Вышыня НУМ | 130 м |
Сайт | kazan.aero (руск.) (англ.) (татар.) |
Статыстыка | |
Гадавы пасажырапаток | 4 018 000[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аэрапорт Казань імя Габдулы Тукая (татар.: Габдулла Тукай исемендәге Казан Аэропорты; ІАТА: KZN, ІКАО: UWKD) — міжнародны аэрапорт федэральнага значэння ў горадзе Казані, найбуйнейшы па пасажырапатоку сярод гарадоў размешчаных уздоўж ракі Волгі. Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад горада каля вёскі Стоўбішча на тэрыторыі Лаішаўскага раёна Татарстана.
Аэрапорт з'яўляецца базавым для авіякампаніі Казанскае авіяпрадпрыемства, а таксама адным з базавых для авіякампаніі ЮВТ Аэро. З лета 2023 года (фактычна з зімы 2022/23) таксама з'яўляецца базавым аэрапортам для авіякампаніі Nordwind Airlines. Раней аэрапорт таксама быў базавым для былой авіякампаніі Татарстан увесь час яе існавання, а таксама адным з базавых для авіякампаніі Ак Барс Аэра.
Па выніках 2022 года пасажырапаток аэрапорта склаў 4 018 000 чалавек (10-ы па загружанасці аэрапорт Расіі).