Казані

Казані
грэч. Κοζάνη
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 366 км²
Вышыня цэнтра
720 м
Насельніцтва
  • 42 140 чал. (2021)
Тэлефонны код
24610
Паштовыя індэксы
501 xx (xx=31 or 32)
Аўтамабільны код
KZ
Афіцыйны сайт
Казані на карце Грэцыі
Казані (Грэцыя)
Казані
Казані (Грэцыя)
Казані

Каза́ні (грэч. Κοζάνη) — горад на поўначы Грэцыі, ў Македоніі. Горад знаходзіцца на вышыні 710 метраў над узроўнем мора, на ўскрайку ўрадлівай раўніны ў катлавіне паміж гарамі Верміён і Вурынос, што адкрываецца да даліны ракі Альякман, за 25 км на поўдзень ад Пталемаіса, за 105 км на паўднёвы захад ад Салонікаў і за 307 км на паўночны захад ад Афінаў. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай абшчыны, аднайменнай перыферыйнай адзінкі і перыферыі Заходняя Македонія. Насельніцтва горада складае 41066 чалавек, згодна перапісу 2011 года.

Горад заснаваны ў XV стагоддзі ў перыяд асманскага валадарства. Быў цэнтрам грэчаскай культуры. У 1746—1750 гадах у горадзе выкладаў Яўген Вулгарыс[1]. У горадзе была створана бібліятэка, якая захавалася да цяперашняга часу і якая з’яўляецца другой па велічыні ў краіне пасля Нацыянальнай бібліятэкі.

Падчас Першай балканскай вайны 11 кастрычніка 1912 года горад захапілі грэчаскія войскі.

У ходзе нямецкага ўварвання ў Грэцыю 13 красавіка 1941 года ў раёне горада адбылося адзінае за ўсю кампанію танкавая бітва, у якім нямецкія танкі 33-га танкавага палка 9-й танкавай дывізіі вермахта ўступілі ў бой з бранятэхнікай англійскага экспедыцыйнага корпуса. У гэтым баі былі знішчаны дзве брытанскія самаходкі і 4 нямецкія танкі (два PzKpfw IV, адзін PzKpfw II і PzKpfw I), пасля чаго англійскія войскі адступілі. 14 красавіка 1941 года нямецкія часці занялі Казані[2].

У Казані знаходзяцца ўніверсітэты ΤΕΙ Заходняй Македоніі і Універсітэт Заходняй Македоніі, у якіх навучаецца каля 15000 студэнтаў з усёй Грэцыі і з іншых краін.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вулгарис // Новая философская энциклопедия : В 4 т. / Ин-т философии Рос. акад. наук, Нац. обществ.-науч. фонд; Науч.-ред. совет.: В. С. Степин и др.. — 2000. — Т. 1: А-Д. — 721 с. — ISBN 5-244-00962-1.
  2. Department of the Army Pamphlet No. 20-260, November 1953: German campaigns in the Balkans (Spring 1941). pages 93-94