Чорная казарка — самы дробны прадстаўнік роду казарак. Галава і шыя чорныя, спіна і крылы цёмна-бурыя. На шыі пад горлам у дарослых птушак белы нашыйнік. Жывот у розных падвідаў ад светлага да амаль чорнага. Лапы і дзюба чорныя. Колькасць чорных казарак складае каля 400—500 тысяч асоб — у залежнасці ад штогадовай паспяховасці размнажэння.
Гняздуюцца на поўначы тундры каля марскіх узбярэжжаў і на гарах у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы, заходзячы нават за Палярны круг. Зімуюць паўднёвей на берагах рэк і азёр у Даніі і Англіі. Некаторыя чорныя казаркі частку зімы праводзіць на Паўночным моры. У Расіі сустракаецца атлантычны падвід чорныч казарак, якія гняздуюцца на Зямлі Франца-Іосіфа. Залятаюць чорныя казарка на Новую Зямлю, паўвостраў Таймыр. Гэтыя казаркі, як відаць, гняздуюцца ў канадскай тундры, а зімуюць у ЗША.
Чорная казарка гняздуецца часцей за ўсё асобнымі парамі або невялікімі калоніямі на раўніне камяністых тундраў. Палавая сталасць надыходзіць у 2 гады ці пазней. У кладцы 3 — 5 яек.