Казахі

Казахі
(қазақтар)
Агульная колькасць 25 000 тыс.
Рэгіёны пражывання  Казахстан — 13 300 тыс.

 Кітай — 3 000-5 000 тыс.
 Расія — 2 500 тыс.
 Туркменістан — 140 тыс.
 Манголія — 200 тыс.
 Германія — 42 тыс.
 Кыргызстан — 7 687
 Беларусь — 1355

Мова казахская
Рэлігія іслам
Блізкія этнічныя групы каракалпакі, башкіры, татары, кумыкі, нагайцы

Каза́хі (каз.: қазақтар /qɑzɑqtɑr/; адз. каз.: қазақ /qɑzɑq/) — этнас і нацыя, карэннае насельніцтва Казахстана. Этнічныя казахі шырока расселены ў краінах Цэнтральнай Азіі, Расіі, Кітаі, а таксама на захадзе Манголіі. Агульная колькасць (2020) — 25 000 тыс. чал.[1]

У 2009 годзе ў Беларусі жыло 1355 чал.[2], якія вызнавалі сваю этнічную тоеснасць як казахі. З іх 369 лічылі сваёй роднай мовай казахскую і 75 — беларускую.