Казлабарод

Казлабарод

Казлабарод парэялісты (Tragopogon porrifolius)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Tragopogon L. (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  38563
NCBI  13730
EOL  49126
IPNI  30102386-2

Казлабаро́д[1][2] (Tragopogon) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae).

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя і двухгадовыя травяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам і млечным сокам. Сцёблы простыя або разгалінаваныя, прамастойныя, вышынёй 25—80 см. Лісце чаргаванае, суцэльнае, лінейнае або ланцэтнае, сядзячае, з вострай верхавінкай. Кветкі пераважна жоўтага колеру, сабраныя ў кошыкі. Плод — сухая сямянка з чубком.

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Расліны роду распаўсюджаны ў Міжземнамор’і, Паўночнай Афрыцы, Сярэдняй Азіі, на Каўказе, таксама на тэрыторыі Беларусі[2]. Растуць на лугах, у хмызняках, каля дарог.

Гаспадарчае значэнне

[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, кармавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны. Ядомыя. У каранях маецца інулін[2].

Род налічвае больш за 100[2] відаў (141 від[3]). Сярод іх:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 131. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  3. Tragopogon (англ.) // The Plant List
  • Козлобородник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Tragopogon (англ.) // The Plant List