Гале́га, казлятнік[3] (Galega) — род кветкавых раслін сямейства Бабовыя (Fabaceae).
Шматгадовыя травяністыя расліны вышынёй да 1,2 м. Сцябло прамастойнае, трубчастае, галінастае ў верхняй частцы. Лісце складанае, няпарна-перыстае, з шырокімі прылісткамі. Кветкі з пяццю пялёсткамі, блакітнага, сіняга, фіялетавага колеру, у верхавінкавых або пазушных гронках на доўгіх кветаносах. Плод — сухі шматнасенны боб. Насенне дробнае, пупышкападобнае.
Род налічвае 5[4] відаў (8 відаў[3]), распаўсюджаных у Еўропе, Паўднёва-Усходняй і Заходняй Азіі і Усходняй Афрыцы.
Кармавыя, лекавыя, дэкаратыўныя і сідэрычныя расліны. Казлятнік лекавы (Galega officinalis) ядавіты для жывёлы (мае алкалоід галегін)[3].
Зноскі