Казяле́ц[3] (Ranunculus) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Шматгадовыя і аднагадовыя травяністыя расліны вышынёй да 100 см з пучком тонкіх каранёвых валаснікоў ці развітым карэнішчам. Лісце чаргаванае, пальчата-раздзельнае або суцэльнае. Кветкі пераважна жоўтыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — шарападобны шматарэшак.
Аб’ядноўвае больш за 600 відаў (413 відаў[4]). Пашыраны ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі каля 20 відаў, найбольш вядомыя: казялец едкі (Ranunculus acris), народная назва курыная слепата, казялец паўзучы (Ranunculus repens), казялец пякучы (Ranunculus flammula), казялец залацісты (Ranunculus auricomus), казялец шарсцісты (Ranunculus lanuginosus), казялец шматкветны (Ranunculus polyanthemos), казялец кашубскі (Ranunculus cassubicus), казялец даўгалісты (Ranunculus lingua), казялец ядавіты (Ranunculus sceleratus). Растуць на вільготных лугах, у лясах і інш.
Лекавыя і дэкаратыўныя расліны. Многія віды казяльца атрутныя для буйнай рагатай жывёлы і авечак.
Зноскі