Казялец вадзяны

Казялец вадзяны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ranunculus aquatilis


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18581
NCBI  568530
EOL  473801
IPNI  300627-2
TPL  kew-2524163

Казялец вадзяны[3], Плавушка[4], Казялец[5], Казялец разналісты[6] (Ranunculus aquatilis) — від раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы.

Шматгадовая трава. Сцябло зеленаватае, разгалінаванае, укараняльнае, па меншай меры 1.5 мм таўшчыней. Лісце чаргаванае, чарашковае, прылістковае; пагружанае ў ваду лісце дробна лапаткавае, часткі ніткападобныя; плывучыя ліставыя пласціны круглява-пупышкападобныя, 3-лопасцевыя, бакавыя сегменты шырэй, чым цэнтральны, з доўгімі і канічнымі зубчыкамі. Плывучае лісце можа адсутнічаць. Расліны на зямлі з невялікімі ліставымі пласцінамі і з жорсткімі і мясістымі сегментамі. Кветкі адзінкавыя насупраць лісця, на доўгіх сцеблах, над вадой. Кветкі 1-1.5 см у дыяметры. Пялёсткі белыя з жоўтым аснаваннем; пялёсткаў пяць, даўжынёй 8-9 мм. Чашалісцікаў 4-5. Тычынак звычайна 15-20. Песцікаў 15-30. Плод касматы, калі малады, голы, калі старэй, даўжыня 1.1-1.9 мм сямянка[7].

Распаўсюджанне

[правіць | правіць зыходнік]

Распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Марока, Туніс)[8].

Ва Украіне расце ў стаячых і павольных водах — на ўсёй тэрыторыі, спарадычна.

  яшчэ 9 сямействаў (па Сістэме APG II), у тым ліку Макавыя   яшчэ каля 400 відаў
       
  парадак Казяльцовакветныя     род Казялец    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Казяльцовыя     від Казялец вадзяны
           
  яшчэ 44 парадка кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 50 родаў  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  6. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 109. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ranunculus diversifolius
  7. luontoportti.com. (англ.)
  8. plantsoftheworldonline.org. (англ.)